Нарачанскія хлебаробы з першых дзён масавай уборкі трывала прапісаліся ў лідарах жніва і па сёння не здаюць пазіцыі. Ураджайнасць збажыны тут самая вялікая –пад 53,3 цэнтнераў з га. І больш, чым у іншых гаспадарках на сенняшні дзень: яе работнікамі ўбрана 1117 гектараў, намалочана 6 200 тон збожжа.
Тыдзень назад карэспандэнты раённай газеты пісалі пра сямейны экіпаж Андрэя Іванавіча і Паўла Садоўскіх. Яны на днях павінны былі папоўніць кагорту тысячнікаў. Гэтая падзея не заставіла доўга чакаць і не засталася без увагі калег Андрэя Садоўскага, які працуе ў ААТ “Буддэталі”. Безумоўна, Андрэй Іванавіч быў прыемна здзіўлены, калі старшня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ААТ “Буддэталі” Беларускага прафесійнага саюза работнікаў лесу і прыродакарыстання Святлана Чаўлытка прыехала да яго на поле, каб павіншаваць з працоўнымі поспехамі, уручыць падарунак і перадаць прыветанне ад усяго калектыву. Андрэю і Паўлу Садоўскім таксама была ўручана Падзяка і падарунак ад Вілейскага раённага аб’яднання прафсаюзаў.